Вид документа : Статья из журнала
Шифр издания : 581.52/С 92
Автор(ы) : Сцепановіч І. М., Суднік А. У.
Заглавие : Сучасныя структура і стан расліннасці ўздоўж трас прадуктаправодаў i ліній электраперадачы
Место публикации : Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук/ Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. - Минск: Беларуская навука, 2021. - Т. 66, № 1. - С. 107-121: ил. - ISSN 1029-8940 (Шифр В980921185827/2021/66/1). - ISSN 1029-8940
Примечания : Библиогр. в конце ст.
УДК : 581.52 + 502.5 + (476)
Ключевые слова (''Своб.индексиров.''): антропогенные ландшафты--нарушенные ландшафты--дороги--трубопроводы--трубопроводный транспорт--лэп--придорожная растительность--растительный покров--растительность--зарастание--деградация--инвазивные виды--синантропные виды--организмы--биоразнообразие--лесные фитоценозы--фитоценозы--борьба с древесно-кустарниковой растительностью--культуртехнические работы--охрана природы--охрана окружающей среды--беларусь--страны мира--21-07
Аннотация: Праведзены аналіз структуры і стану расліннасці ўздоўж трас нафта-, газа-, іншых прадуктаправодаў і ліній электраперадачы (ЛЭП). Эколага-геабатанічныя даследаванні структуры і стану расліннасці праводзілі з выкарыстаннем метаду эколага-фітацэнатычных профіляў, або трансект. Усяго закладзена 72 трансекты з 450 пробнымі пляцоўкамі. Устаноўлена, што будаўніцтва і ўтрыманне трас прадуктаправодаў і ЛЭП з'яўляецца катастрафічным фактарам для расліннага покрыва ў цэлым і функцыянавання прыродных экасістэм, перш за ўсё лясных. Лугавыя экасістэмы адрозніваюцца меншай трансфармацыяй фітацэнозаў (асабліва пад ЛЭП) і больш хуткай аднаўленчай сукцэсіяй за кошт генафонду мясцовых траў. Адзначаны наступныя заканамернасці ў сінантрапізацыі раслінных супольніцтваў ва ўсіх экасістэмах, дзе пракладзены трасы прадуктаправодаў і ЛЭП: найбольшая канцэнрацыя сінантропаў, у тым ліку інвазійных адвентаў, на адкрытай прасторы трасы (па цэнтры) і рэзкае іх змяншэнне з аддаленнем ад яе. Уздоўж трас прадуктаправодаў і ЛЭП пануюць травяністыя расліны, а пры недастатковым доглядзе ўсе часцей сустракаюцца дрэвы і хмызнякі. Пры адсутнасці касьбы і ўзворвання развіццё дрэвава-хмызняковай расліннасці суправаджаецца буйнатраўем. Трасы прадуктаправодаў і ЛЭП - палігон і міграцыйныя рэчышчы для сегеталаў-эксплерэнтаў, экспансійных рудэралаў і інвазійных відаў раслін (усяго тут выяўлена 90 інвазій). У той жа час пры прыняцці належных мер догляду за ўгоддзямі (рэгулярная касьба, высечка падросту і хмызнякоў, несуцэльнае ўзворванне) існуюць спрыяльныя ўмовы для развіцця травяных супольніцтваў, уключаючы рэдкія і ўнікальыя, уздоўж гэтых трас. Стан і перспектывы развіцця расліннасці ўздоўж трас прадуктаправодаў і ЛЭП знаходзяцца ў прамой залежнасці ад якасці абслугоўвання трас, уключаючы выкарчоўку і ўзворванне зябліва.

Доп.точки доступа:
Суднік, А. У.