565.393
Z18


    Zaika, Y. U.
    Ordovician erratic trilobites (Arthropoda, Trilobita) from pleistocene deposits of Belarus (preliminary data) = Ордовикские трилобиты (Arthropoda, Trilobita), переотложенные в плейстоценовых образованиях Беларуси (предварительные сведения) / Yu. U. Zaika, A. V. Krylov // Вестник БарГУ. Серия. Биологические науки (общая биология). Сельскохозяйственные науки (агрономия) : научно-практический журнал. - 2017. - Вып. 5. - С. 71-82 : ил. - Библиогр. в конце ст. . - ISSN 2310-0273
УДК

Кл.слова (ненормированные):
трилобиты -- ИСКОПАЕМЫЕ ЖИВОТНЫЕ -- ОРГАНИЗМЫ -- ARTHROPODA -- ЧЛЕНИСТОНОГИЕ -- ТАКСОНЫ -- ВИДОВОЙ СОСТАВ -- МОРФОЛОГИЧЕСКИЕ ПРИЗНАКИ -- РАСПРОСТРАНЕНИЕ -- ГЕОГРАФИЧЕСКОЕ РАСПРОСТРАНЕНИЕ -- ЭСТОНИЯ -- СТРАНЫ БАЛТИИ -- ЛЕНИНГРАДСКАЯ ОБЛ -- РОССИЯ -- СТРАНЫ МИРА
Аннотация: Аналіз геаграфічнага пашырэння і вызначэнне геалагічнага узросту дачацвярцевых мегакластаў (камлыгі, валуны, галькі) асадкавых горных парод, пераадкладзеных у чацвярцевых утварэннях, мае асаблівае значэнне для устанаулення іх верагодных крыніц і раенау паходжання. За выключэннем некаторых разнавіднасцяу парод, якія можна ідэнтыфікаваць па адметных петраграфічных асаблівасцях і якасцях, высновы аб стратыграфічнай прымеркаванасці большасці відаў асадкавых мегакластау могуць грунтавацца толькі на выніках палеанталагічнага вывучэння заключаных у іх арганічных рэшткау. Тым не менш, менавіта петраграфічныя асаблівасці выкарыстоуваюцца як асноуныя амаль ва усіх папярэдніх публікацыях, у якіх закранаюцца пытанні абласцей паходжання фрагментау асадкавых парод, пераадкладзеных у плейстацэне на тэрыторыі Беларусі. Вынікі, атрыманыя без выкарыстання палеанталагічных доказау, нельга лічыць надзейнымі. У гэтай працы вызначэнне выкапневых рэшткау трылабітау (Trilobita Walch, 1771) упершыню ужываецца з мэтай удакладнення геалагічнага узросту мегакластаў асадкавых парод, перазахаваных ва утварэннях плейстацэна Беларусі. На дадзены момант у межах даследаванага рэгіену адзначаны трылабіты з 15 родаў і падродау, якія характарызуюць большую частку стратыграфічнай паслядоўнасці карбанатнага ардовіка, развітага ў карэнным заляганні на Усходне-Еурапейскай платформе. Стратыграфічныя падраздзяленні гэтай паслядоунасці перакрываюцца разнастайнымі больш маладымі адкладамі на пауночным і паудневым захадзе Беларусі, а таксама на тэрыторыі Балтыйскіх краін, і выходзяць на паверхню у пауночнай Эстоніі і Ленінградскай вобласці Расіі. Паводле нашага меркавання, даследаваны пераадкладзены матэрыял не абавязкова з’яуляецца вынікам пераносу выключна на вялікія адлегласці, але можа быць перазахаваны таксама і з бліжэйшых карэнных адкладау ардовіка, перакрытых маладзейшымі утварэннямі. Таксанамічны склад выяуленага комплексу ардовікскіх трылабітау праяуляе падабенства да аналагічных комплексау з валунных адкладаў пауночных Германіі, Польшчы і Калінінградскай вобласці. У той самы час ен дэманструе выразнае падабенства да трылабітавых асацыяцый з выхадау сярэдняга і верхняга ардовіка у пауночнай Эстоніі і Ленінградскай вобласці (Усходне-Балтыйскі рэгіён). Адметна таксама і тое, што некаторыя з сабраных узорау маюць шэраг марфалагічных адрозненняў ад тыповага матэрыялу, апісанага раней у палеанталагічнай літаратуры.


Доп.точки доступа:
Krylov, A. V.

Имеются экземпляры в отделах: всего 1 : ОКД (1)
Свободны: ОКД (1)