Вид документа : Статья из журнала
Шифр издания : 637.54'65.05/В 92
Автор(ы) : Гласковіч С. А., Пахомаў П. І., Красачка П. А., Салянік А. У.
Заглавие : Вынікі арганалептычнай і дэгустацыйнай ацэнкі мяса куранят-бройлераў пры выкарыстанні кампазіцыйнай формы з прадуктамі пчалярства "Аргабіфілак"
Место публикации : Животноводство и ветеринарная медицина: ежеквартальный научно-практический журнал/ Учреждение образования "Белорусская государственная сельскохозяйственная академия". - Горки: Редакционно-издательский отдел БГСХА, 2020. - № 2(37). - С. 12-16: табл. - ISSN 2222-5056 (Шифр Ж 626/2020/2). - ISSN 2222-5056
Примечания : Библиогр. в конце ст. - Текст на белорус. яз.
УДК : 637.54'65.05 + 636.52/.58.087.8 + 619 + 614.31 + (476)
Ключевые слова (''Своб.индексиров.''): цыплята-бройлеры--бройлеры--цыплята--кормление--кормовые добавки--добавки--биопрепараты--пробиотики--бад--продукция пчеловодства--продукция сельского хозяйства--мясо птицы--мясо--посмертная диагностика--ветеринарно-санитарная экспертиза--качество--качество продуктов питания--органолептическая оценка--методы--дегустация--вкусовые качества--органолептические показатели--беларусь--страны мира--20-37
Аннотация: Значэнне мяса і мясапрадуктаў у харчаванні насельніцтва вызначаецца тым, што гэтыя прадукты служаць крыніцай паўнавартасных бялкоў, тлушчу, мінеральных і экстрактыўных рэчываў, некаторых вітамінаў, спажыванне якіх з'яўляецца неабходным для нармальнага функцыянавання арганізма. Для паспяховага развіцця бройлернай птушкагадоўлі неабходны пошук шляхоў, метадаў і магчымасцяў ўзмацнення прадуктыўнасці і натуральнай рэзістэнтнасці птушкі за кошт натуральных кармоў і дабавак. Пошук і апрабацыя новых кармоў - адзін са шляхоў пашырэння кармавой базы ў кірунку павелічэння эфектыўнасці вытворчасці. Немалаважнай праблемай з'яўляецца сучасная навукова-абгрунтаваная адзнака прадуктаў забою куранят-бройлераў. У сувязі з гэтым узнікае неабходнасць правядзення ветэрынарна-санітарнай экспертызы для выяўлення негатыўных змяненняў, пад уплывам дадзеных прэпаратаў. У артыкуле прадстаўлены дадзеныя лабараторных даследаванняў мяса куранят-бройлераў кроса "Ross-308". Устаноўлена, што па арганалептычных паказчыках і біялагічнай каштоўнасці мяса вопытных груп пераўзыходзіла мяса кантрольнай групы. Мяса куранятбройлераў перавышала паказчыкі якасці мяса куранят кантрольнай групы, з'яўлялася высакаякасным, што ў далейшым палепшыць паказчыкі якасці атрымліваюцца прадуктаў харчавання здольных задавальняць патрэбнасці арганізма чалавека. Органалептычныя і дэгустацыйныя паказчыкі мяса вопытных групы былі значна вышэй і адпавядалі I катэгорыі мяса куранят-бройлераў, тады як мяса куранят-бройлераў кантрольнай групы адпавядала II катэгорыі. У далейшых нашых даследаваннях, пэўна даказана, што комплексная ветэрынарна-санітарная адзнака тушак птушкі не выявіла якіхнебудзь адхіленняў ад існуючых стандартаў. На фоне атрыманых вынікаў зафіксавана паспяховае праходжанне фізіялагічных працэсаў у арганізме куранят-бройлераў. Некаторыя з такіх кармоў і дабавак станоўча ўплываюць на прадуктыўныя якасці і здароўе птушкі. Такімі кармавымі сродкамі з'яўляюцца прадукты і адкіды пчалярства. Не ўсе яны шырока вывучаны і запатрабаваны, хоць даказана іх ростастымулюючае і імунатропнае дзеянне. Комплекснае вывучэнне вадараспушчальнага экстракта пропалісу, нана- і калоідных часціц срэбра, медзі, як інгрэдыента ў рацыенах для бройлераў пры ўплыве на якасць прадукцыі не праводзілася. Таму, вялікую навуковую і практычную цікавасць уяўляе выкарыстанне гэтай кампазіцыйнай формы ў рацыенах куранят-бройлераў.

Доп.точки доступа:
Гласковіч, С. А.; Пахомаў, П. І.; Красачка, П. А.; Салянік, А. У.