581.52
С 92


    Сцепановіч, І. М.
    Сучасныя структура і стан расліннасці ўздоўж трас прадуктаправодаў i ліній электраперадачы [] / І. М. Сцепановіч, А. У. Суднік // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук = Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия биологических наук = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Biological series. - 2021. - Т. 66, № 1. - С. 107-121 : ил. - Библиогр. в конце ст. . - ISSN 1029-8940
УДК

Кл.слова (ненормированные):
АНТРОПОГЕННЫЕ ЛАНДШАФТЫ -- НАРУШЕННЫЕ ЛАНДШАФТЫ -- ДОРОГИ -- ТРУБОПРОВОДЫ -- ТРУБОПРОВОДНЫЙ ТРАНСПОРТ -- ЛЭП -- ПРИДОРОЖНАЯ РАСТИТЕЛЬНОСТЬ -- РАСТИТЕЛЬНЫЙ ПОКРОВ -- РАСТИТЕЛЬНОСТЬ -- ЗАРАСТАНИЕ -- ДЕГРАДАЦИЯ -- ИНВАЗИВНЫЕ ВИДЫ -- СИНАНТРОПНЫЕ ВИДЫ -- ОРГАНИЗМЫ -- БИОРАЗНООБРАЗИЕ -- ЛЕСНЫЕ ФИТОЦЕНОЗЫ -- ФИТОЦЕНОЗЫ -- БОРЬБА С ДРЕВЕСНО-КУСТАРНИКОВОЙ РАСТИТЕЛЬНОСТЬЮ -- КУЛЬТУРТЕХНИЧЕСКИЕ РАБОТЫ -- ОХРАНА ПРИРОДЫ -- ОХРАНА ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ -- БЕЛАРУСЬ -- СТРАНЫ МИРА -- 21-07
Аннотация: Праведзены аналіз структуры і стану расліннасці ўздоўж трас нафта-, газа-, іншых прадуктаправодаў і ліній электраперадачы (ЛЭП). Эколага-геабатанічныя даследаванні структуры і стану расліннасці праводзілі з выкарыстаннем метаду эколага-фітацэнатычных профіляў, або трансект. Усяго закладзена 72 трансекты з 450 пробнымі пляцоўкамі. Устаноўлена, што будаўніцтва і ўтрыманне трас прадуктаправодаў і ЛЭП з'яўляецца катастрафічным фактарам для расліннага покрыва ў цэлым і функцыянавання прыродных экасістэм, перш за ўсё лясных. Лугавыя экасістэмы адрозніваюцца меншай трансфармацыяй фітацэнозаў (асабліва пад ЛЭП) і больш хуткай аднаўленчай сукцэсіяй за кошт генафонду мясцовых траў. Адзначаны наступныя заканамернасці ў сінантрапізацыі раслінных супольніцтваў ва ўсіх экасістэмах, дзе пракладзены трасы прадуктаправодаў і ЛЭП: найбольшая канцэнрацыя сінантропаў, у тым ліку інвазійных адвентаў, на адкрытай прасторы трасы (па цэнтры) і рэзкае іх змяншэнне з аддаленнем ад яе. Уздоўж трас прадуктаправодаў і ЛЭП пануюць травяністыя расліны, а пры недастатковым доглядзе ўсе часцей сустракаюцца дрэвы і хмызнякі. Пры адсутнасці касьбы і ўзворвання развіццё дрэвава-хмызняковай расліннасці суправаджаецца буйнатраўем. Трасы прадуктаправодаў і ЛЭП - палігон і міграцыйныя рэчышчы для сегеталаў-эксплерэнтаў, экспансійных рудэралаў і інвазійных відаў раслін (усяго тут выяўлена 90 інвазій). У той жа час пры прыняцці належных мер догляду за ўгоддзямі (рэгулярная касьба, высечка падросту і хмызнякоў, несуцэльнае ўзворванне) існуюць спрыяльныя ўмовы для развіцця травяных супольніцтваў, уключаючы рэдкія і ўнікальыя, уздоўж гэтых трас. Стан і перспектывы развіцця расліннасці ўздоўж трас прадуктаправодаў і ЛЭП знаходзяцца ў прамой залежнасці ад якасці абслугоўвання трас, уключаючы выкарчоўку і ўзворванне зябліва.


Доп.точки доступа:
Суднік, А. У.

Имеются экземпляры в отделах: всего 1 : ОКД (1)
Свободны: ОКД (1)